Леў Пятровіч Мацкевіч
Леў Пятровіч Мацкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 красавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1968 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Леў Пятровіч Мацке́віч[1] (24 красавіка 1903, Орша — 27 лістапада 1968) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1963)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1923 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1930 годзе Маскоўскі межавы інстытут, ў 1936 — Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў землеўпарадчыкам у Маскве, Растове-на-Доне. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 на Беларусі: у 1945—1948 гадах намеснік начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР у Мінску, з 1948 года галоўны архітэктар Мінска і нач. Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінгарвыканкама. 3 1962 года выкладчык кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, дацэнт.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1945 года. З 1958 па 1961 г. — старшыня праўлення СА БССР. Член КПСС з 1948 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: генплан Масквы (1935, у сааўтарстве), праекты забудовы 1-й Мяшчанскай вуліцы і плошчаў Яраслаўскай і Краснаваротскай (1937—1939, кіраўнік брыгады), адміністрацыйнага будынка інстытута «Электрахіммет» (1936—1937, у сааўт.) у Маскве; генплан цэнтральнай сядзібы саўгаса «Культура» Разанскай вобласці (1940—1941), генпланы Оршы (1946), Полацка (1946—1947); праекты забудовы плошчаў Леніна (цяпер пл. Незалежнасці; 1947) і Я. Коласа (1947—1951), праспекта Ленінскага (1947—1951), забудовы праспекта Машэрава (1954), вул. Маскоўскай (1948), Казлова (1955), Цэнтральнай пл. (цяпер пл. Кастрычніцкая; 1950—1955), праекты дэталёвай планіроўкі Мінска (да 2000 года), забудовы 2 кварталаў па вул. Даўгабродскай (1954—1955, усе ў сааўтарстве) у Мінску. У 1958—1961 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Сярод апублікаванага:
- Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. — Мн., 1966. (у сааўтарстве)[1]
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ Почётные звания (руск.) // Беларускі саюз архітэктараў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мацкевіч Леў Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Мацкевіч Леў Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мацкевич Лев Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 1968 годзе
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
- Выкладчыкі БНТУ
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Масквы
- Галоўныя архітэктары Мінска
- Старшыні Беларускага саюза архітэктараў